Абвінавачаная ў забойстве свайго трохгадовага сына мінчанка прызнала віну

maxresdefault

У Мінскім гарадскім судзе 25 траўня адбылося першае судовае пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да 34-гадовай мінчанкі, якая выкінула з акна свайго трохгадовага сына. Абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну, паведамляе БЕЛТА.

Жанчыне прад’яўленае абвінавачванне ў забойстве заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане (п.2 ч.2 арт.139 КК Беларусі).

28 студзеня яна планавала выкінуцца з акна разам з сынам. Першым упала дзіця, сама яна не выскачыла. Ад атрыманых траўмаў хлопчык памёр у бальніцы.

Падазраваную заключылі пад варту, у яе дачыненні праводзілася стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Мінчанка патлумачыла, што яна хацела скончыць з жыццём з-за неўладкаванасці ў асабістым жыцці і ў сувязі з грашовым абавязкам. Вырашыўшы, што яе сын нікому не будзе патрэбны, яна зрабіла спробу суіцыду разам з ім.

Перад тым, як ажыццявіць задуманае, напаіла дзіця спіртным. Пра гэта гаворыцца ў абвінавачванні, якое зачытала на пасяджэнні суда пракурор.

У заключэнні псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы гаворыцца, што жанчына не пакутуе на псіхічнае захворванне. У момант трагедыі яна магла ўсведамляць наступствы сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі