У Беларусі колькасць выяўленых ВІЧ-інфіцыраваных вырасла на чвэрць

001098_00000706511

Па дадзеных аддзела прафілактыкі ВІЧ / СНІДу ГУ “Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” ў Беларусі за першы квартал бягучага года выяўлена 582 ВІЧ-інфіцыраваных, у мінулым годзе за такі перыяд было 458 (рост на 27%), паведамляе БЕЛТА.

У рэспубліцы на 1 красавіка зарэгістравана 18,1 тыс. выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. 14 тыс. дасягнула колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, з іх у Гомельскай вобласці – больш за 6 тыс., у Мінску – 2,4 тыс., у Мінскай вобласці – 2,1 тыс., у Брэсцкай – 1,1 тыс., у Магілёўскай – 944, у Віцебскай  – 779, у Гродзенскай – 586 чалавек.

Больш за ўсё ВІЧ-інфіцыраваных выяўлена ў узроставай катэгорыі ад 15 да 29 гадоў. У Беларусі такіх 9,47 тыс. чалавек, у тым ліку за студзень-сакавік – 160 чалавек і 4 ВІЧ-інфіцыраваных ва ўзросце 15-19 гадоў.

35,4% з інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека заразіліся пры нутравенным увядзенні наркотыкаў. За студзень-сакавік сярод усіх інфіцыраваных жанчыны складаюць 38,8%.

Ад ВІЧ-інфіцыраваных маці за тры месяцы з пачатку года нарадзілася 50 дзяцей. Дыягназ “ВІЧ-інфекцыя” пацверджаны 3 дзецям, народжаным у мінулым годзе. У Беларусі зарэгістравана 269 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі сярод дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў.

За першы квартал дыягназ “СНІД” пастаўлены 118 пацыентам, за гэты перыяд сярод ВІЧ-інфіцыраваных пацыентаў памерлі 120 чалавек, у тым ліку ў стадыі СНІДу – 73.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі