Маці-забойца папрасіла ў суда пакарання смерцю

домЖыхарка Мінску, якая выкінула свайго трохгадовага сына ў акно кватэры на 12-м паверсе, папрасіла, каб суд прызначыў ёй вышэйшую меру пакарання – смяротнае.

Суддзя ў адказ на просьбу адзначыў, што ў Беларусі паказанне смерцю ў адносінах да жанчын не ўжываецца, паведамляе БелТА з залы судовага слуханні.

Па словах жанчыны, яна ўсё роўна калі-небудзь здзейсніць суіцыд. Яна неаднаразова спрабавала зрабіць гэта яшчэ да цяжарнасці.

Вядома, што абвінавачаная 28 студзеня хацела скончыць жыццё самагубствам разам са сваім трохгадовым сынам. Прычынай сталі перажыванні аб неўладкаванасці асабістым жыцці і цяжкім матэрыяльным становішчы.

Па дадзеных псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, жанчына падчас трагедыі разумела сэнс сваіх дзеянняў і магла імі кіраваць.

Дзеянні абвінавачанай кваліфікаваныя як забойства заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі