На свята Пяцідзесятніцы ў мінскай царкве «Благадаць» ушаноўвалі выпускнікоў

пятидесятница Благодать МинскУ свята Спаслання Духа Святога 24 траўня ў мінскай поўнаевангельскай царкве “Благадаць” ушаноўвалі выпускнікоў нядзельнай школы.

Падчас святочнага служэння старэйшы пастар царквы Сяргей Хоміч прачытаў пропаведзь «Не пакіну вас сіротамі», зрабіўшы акцэнт на тым, што магчымасць зносінаў з Богам для кожнага з вернікаў павінна быць невымерна большай, чым інтэр’ер жылля альбо іншыя даброты камфорту, паведамляе grace.by.

Прапаведнік Дзмітрый Шыдлоўскі павіншаваў з заканчэннем нядзельнай школы выпускнікоў, якія, у сваю чаргу, – у гэтым годзе іх 45, – выступілі з уласнымі сведчаннямі і паказалі падрыхтаваную літаратурна-музычную праграму, а потым былі дабраслаўленыя усімі прысутнымі вернікамі.

У заключэнне раённы служыцель царквы Аляксандр Куклік прачытаў пропаведзь «Народжаныя звыш і хрышчаныя Духам Святым».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі