У Беларусі большасць палякаў на выбарах прагаласавалі за Анджэя Дуду

дуда-камароўскіУ Беларусі большасць польскіх выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі за Анджэя Дуду (другі тур выбараў у Польшчы прайшоў 24 мая).

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Ганна Дзерска, перадае БелаПАН.

Паводле яе слоў, у Беларусі 24 мая прагаласавалі 292 палякі, больш за ўсё грамадзян Польшчы прагаласавала ў прадстаўніцтве ў Гродне (74 галасы аддадзена Дудзе, 52 – Камароўскаму, у Мінску 55 – за Дуду, 53 – за Камароўскага, у Брэсце – 26 і 24).

У другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы перамогу атрымаў Анджэй Дуда.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі