У Мінску прайшоў з’езд кансерватыўных баптыстаў

ПробуждениеЗ’езд Аб’яднання кансерватыўных цэркваў евангельскіх хрысціянаў баптыстаў Беларусі прайшоў у Мінску 16 траўня. Падчас работы з’езду былі падведзеныя вынікі царкоўнага жыцця ў апошнія чатыры гады, а таксама вызначаныя задачы на ​​наступны перыяд.

Адкрываючы з’езд зваротам да ўдзельнікаў, старшыня савета Аб’яднання Уладзімір Рагуля нагадаў, што служэньне Госпаду немагчыма здзяйсняць без адкідання сваёй трухлявай прыроды, бо падзвіжніцтва заснаванае на самавырачэнні. Таму ў жыцці служыцеля царквы, які закліканы вырашаць актуальныя пытанні духоўнага жыцця паствы, не павінна быць месца асабістым крыўдам і марнаслаўю, паведамляе conservative.by.

Таксама было адзначана, што ў апошнія гады актыўна вырасла царква ў Шуміліна, утварылася царква ў Пінску.

Рашэннем з’езда старшынём савета Аб’яднання ізноў быў абраны Уладзімір Рагуля, таксама былі абраныя адказныя за пытанні адукацыі, евангэлізацыйная служэнне, працу з дзецьмі і моладдзю, музычнае служэнне, бухгалтарскі ўлік і прававыя пытанні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі