У пасёлках Негарэлае і Энергетык пад Дзяржынскам закладзеныя камяні ў падмуркі новых храмаў

павел в дзержінскеУ пасёлку Энергетык пад Дзяржынскім 24 траўня быў закладзены першы камень у падмурак будучага праваслаўнага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца. Асвячэнне каменя здзейсніў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Уладыка Павел узначаліў Боскую літургію, якая служылася на пляцоўцы, выдзеленай пад будаўніцтва храма, паведамляе molod-eparchy.by.

Па заканчэнні богаслужбы епіскап Павел звярнуўся да вяскоўцаў з архіпастырскім словам. Потым епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі накіраваўся у пасёлак Негарэлае на месца будаўніцтва новага храма Косьмы і Даміяна, дзе таксама была асвечаная закладка каменя ў падмурак будучага храма. Разам з уладыкам памятную капсулу ў падмурак храма заклалі дырэктар сэрвіснага цэнтра “Веста” Уладзімір Меляшкевіч і настаяцель храма іерэй Міхаіл Новікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі