Арцыбіскуп Дубліна: Царква павінна задумацца
Адабрэнне на рэферэндуме ў Ірландыі аднаполых шлюбаў – «гэта не толькі вынік кампаніі «за» або «супраць», гэта сведчыць пра больш глыбокую з’яву, культурную рэвалюцыю». Пра гэта заявіў арцыбіскуп Дублінскі і Прымас Ірландыі Дыярмуід Марцін у інтэрв’ю італьянскай газеце La Stampa.
Паводле яго слоў, маштаб падтрымкі аднаполых шлюбаў здзівіў нават ініцыятараў рэферэндуму. Як заўважыў прымас Ірландыі, вынік рэферэндуму вырашылі галасы маладых людзей, 90% якіх прагаласавалі «за», наведваючы ў дзяцінстве каталіцкія школы, адзначае gaudete.ru.
На думку іерарха, неабходна не толькі правесці змены ў маладзёжным душпастырстве. «Царква павінна задумацца над тым, калі адбылася гэтая культурная рэвалюцыя, і чаму некаторыя ў ёй, адмовіліся убачыць гэтыя змены», – заявіў ён.
Як паведамляла Крыніца, Ірландыя на ўсеагульным рэферэндуме 22 траўня прагаласавала за легалізацыю аднаполых шлюбаў. 62,1% прагаласаваўшых, або больш за 1,2 млн чалавек, падтрымалі прапанову аб тым, што «шлюб можа быць заключаны ў адпаведнасці з законам двума асобамі, незалежна ад іх полу». Супраць такога рашэння прагаласавалі 37,9% выбаршчыкаў – 734,3 тыс. чалавек.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)