Біскуп поўнаевангельскіх цэркваў наведаў пяць супольнасцяў Мінскай вобласці

Вараненка ў памеснай царквеБіскуп беларускага Аб’яднання супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля Леанід Вараненка з 18 па 22 траўня здзейсняў паездку па поўнаевангельскім цэрквам Мінскай вобласці. Прапаведнік наведаў цэрквы Слуцка, Салігорска, Стоўбцаў, Дзяржынска і Жодзіна.

Падчас візіту ў зарэгістраваную ў 1997 годзе «Царкву Сям’я Божая» старэйшы  пастар Максім Братусенка распавёў біскупу пра «Евангелізацыю мыліцамі», якая стала магчымая у горадзе пасля таго, як царква атрымала ў падарунак ад замежных супольнасцяў вялікую партыю мыліцаў, якія сталі здавацца ў арэнду гараджанам разам з евангелізацыйнай літаратурай і абяцаньнем маліцца за таго, хто атрымаў траўму, паведамляе gospel.by.

У Салігорску старэйшы пастар царквы «Слова Веры» Вольга Ліпатава распавяла біскупу аб працы ў сферы барацьбы з разводамі і алкагалізмам, праблемамі, якія асабліва востра стаяць у горадзе, дзе ў работнікаў горадаўтваральнага прадпрыемства “Беларуськалій” найбольш высокі ў краіне заробак, і пра узаемазвязанасці гэтага фактару з алкагалізацыяй гараджанаў.

У Стоўбцах біскуп Леанід Вараненка правёў вячэрняе малітоўнае служэнне ў царкве «Новае Жыццё», а затым пабываў у гасцях у старэйшага пастара Цімура Савіных.

У Дзяржынску Леаніда Вараненка сустрэў старэйшы пастар царквы «Слова Праўды» Мікалай Козел, які распавёў пра тое, што для больш паспяховага служэння атрымлівае вышэйшую псіхалагічную адукацыю. Пастар распавёў аб строгім падыходзе царквы да шлюбаў, якія ўзнікаюць з віртуальных знаёмстваў, – патэнцыйны жаніх павінен прыехаць у горад выбранніцы, уладкавацца на працу і зняць жытло, і толькі потым прэтэндаваць на асабістыя сустрэчы з дзяўчынай-чальцом царквы.

У Жодзіне біскупа сустрэў старэйшы пастар царквы «Новае Пакаленне» Аляксандр Сідар, бацька пяцярых дзяцей.

У бліжэйшых планах біскупа Леаніда Вараненкі наведванне цэркваў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі