Біскуп Станеўскі заклікаў вернікаў публічна вызнаваць і бараніць сваю веру
Група маладых вернікаў парафіі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Астрыне пад Шчучынам 24 траўня прыняла сакрамэнт канфірмацыі з рук дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.
Маладая парафія была ўтвораная біскупам Аляксандрам Кашкевічам у 1992 годзе, у 1996 годзе быў пабудаваны касцёл Божай Міласэрнасці. Звяртаючыся да вернікаў, біскуп Станеўскі заахвоціў іх не баяцца браць на сябе адказнасць за Касцёл, бо прыняты сакрамэнт робіць іх сталымі хрысціянамі і адначасова абавязвае публічна вызнаваць і бараніць сваю веру, паведамляе catholic.by.
Таксама біскуп Юзаф Станеўскі асвяціў новыя касцёльныя вітражы з выявамі святых і благаслаўлёных апекуноў парафіі.
У Шчучыне ў парафіі Святой Тэрэзы 22-23 траўня адбывалася падсумаванне чарговага навучальнага і катэхетычнага года перад вакацыямі. 22 траўня моладзь абрала лепшага міністранта і лепшую харыстку парафіі. На наступны дзень адбыліся асобныя рэкалекцыі для дзяцей і для іх бацькоў, якія правёў кс. Міхал Бубен з Маладзечна.
У Раготне пад Гродна 24 траўня 8рэлі дзяцей з парафіі Святых Анёлаў Ахоўнікаў упершыню прыступілі да святой Камуніі. Цягам двух гадоў дзяцей рыхтаваў да гэтага моманту пробашч кс. Віктар Захарэўскі.
У Ружанах у гэты дзень адбылося ўрачыстае далучэнне да Літургічнай службы алтара чатырох міністрантаў, якія на працягу многіх месяцаў рыхтаваліся да гэтай падзеі у якасці кандыдатаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)