Праваслаўная моладзь запрашаецца на фестываль “Браты” у Мажайск

фест БратьяXVII Праваслаўны моладзевы міжнародны фестываль «Браты» пройдзе 18-26 ліпеня на Барадзінскім полі ля Мажайска па благаславенні мітрапаліта Круціцкага і Каломенскага Ювеналія. Удзел у фестывалі возьме праваслаўная моладзь СНД.

Фестываль “Браты”, які ўяўляе з сябе намётавы лагер, што збірае больш за тысячу чалавек, кожны год праходзіць у іншым горадзе. Сёлетні фестываль стане пятым па ліку. Падрабязнасці пра фэст можна даведацца на сайце bratia.ru.

У праграме фестывалю запланаваныя гутаркі, круглыя ​​сталы, выступленні музычных гуртоў, гульні, паломніцтвы.

Пра жаданне ўдзельнічаць у фестывалі варта паведамляць да 5 ліпеня па тэлефонах, пазначаных на сайце sobor.by.

У Полацку з 4 па 6 чэрвеня адбудуцца Свята-Еўфрасінеўскія ўрачыстасці, прымеркаваныя да 105-годдзя з дня перанясення святых мошчаў Еўфрасінні Полацкай з Кіева ў Полацк. Падрабязная праграма святочных мерапрыемстваў апублікаваная на сайце Полацкай епархіі eparhia992.by.

5 чэрвеня ў межах святкаванняў на гарадской плошчы Свабоды пройдзе Першы дзіцячы рэгіянальны фестываль «Святой Еўфрасінні – праз стагоддзі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі