У Мінску прайшоў Дзень зніклых дзяцей (фотарэпартаж)
У Мінску 25 мая пошукава-выратавальны атрад «Анёл» правёў у бары «ДК» на вуліцы Талбухіна, 4 квэсты на тэму, як сябе паводзіць дзіцяці, калі яно згубілася. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня зніклых дзяцей.
Падчас квэстаў дзеці маглі даведацца, як правільна сябе паводзіць з незнаёмымі людзьмі і што рабіць, калі яны раптам згубяцца. Працаваў псіхолаг, з якім можна было пагутарыць як дзецям, так і бацькам, выступілі музыка Аляксандр Патліс і група «Тяни-толкай».
Скончылася мерапрыемства сімвалічным запальваннем свечак, закліканых паказаць згубленым дзецям дарогу дадому.
Міжнародны дзень зніклых дзяцей быў заснаваны па ініцыятыве Еўрапейскай федэрацыі па вышуку дзяцей, якія зніклі і апынуліся ахвярамі сэксуальнай эксплуатацыі. Такім чынам, арганізацыя паспрабавала прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы знікнення непаўналетніх.
Паводле інфармацыі міжнародных праваабаронцаў, у сярэднім у Еўропе штогод знікаюць больш за 70 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. Штогод у органы ўнутраных спраў Беларусі паступае каля 2-2,5 тыс. заяў і зваротаў грамадзян аб невядомым знікненні дзяцей. За студзень-красавік 2015 года ў органы ўнутраных спраў паступіла 414 заяў аб невядомым знікненні дзяцей.
На 1 студзеня 2015 года, па дадзеных МУС, не знойдзеныя 58 дзяцей, з іх 36 – старэйшыя за 5 гадоў, 8 – ад 3 да 5 гадоў, 4 – ад 1 года да 3 гадоў.
Фота Надзеі Гацак
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)