Забіты ўладамі арцыбіскуп Рамэра праслаўлены ў ліку блажэнных

РомероУ Сан-Сальвадоры 23 траўня адбылася беатыфікацыя арцыбіскупа-пакутніка Оскара Арнульфа Рамэра, забітага ў 1980 годзе правымі экстрэмістамі з урадавых “Эскадронаў смерці”. Цырымонію беатыфікацыі, якая сабрала сотні тысячаў каталікоў, узначаліў прэфект ватыканскай кангрэгацыі кананізацыі святых кардынал Анджэла Амата.

За ўрачыстай Імшой, адслужанай некалькімі кардыналамі і сотняй біскупаў, маліліся прэзідэнты Сальвадора, Эквадора, Гандураса, Панамы і віцэ-прэзідэнты Балівіі, Коста-Рыкі, Кубы, Бяліза. Кардынал Амата зачытаў дэкрэт Папы Францыска аб беатыфікацыі Рамэра і абвясціў, што памяць арцыбіскупа-пакутніка будзе здзяйсняцца 24 сакавіка, у дзень, калі а. Рамэра быў застрэлены падчас імшы, паведамляе ru.euronews.com.

рамэраВа ўрачыстай працэсіі была пранесеная рэліквія Оскара Рамэра – скрываўленая кашуля, у якой ён быў забіты.

Кажучы пра тое, што забойцы Рамэра даўно адданыя забыццю, а памяць аб архіепіскапе-пакутніке «жыве і прыносіць суцяшэнне ўсім бедным і прыніжаным зямлі», кардынал Амата падкрэсліў: «Забойства арцыбіскупа не было чымсьці нечаканым, ён доўга рыхтаваўся да пакутніцтва. Святы Дух даў яму асаблівую сілу, якая, як магло здацца, нават супярэчыла яго прыроднай асцярожнасці і цвярозасці. У яго словах ніколі не ўтрымліваліся заклікі да нянавісці ці помсты – гэта быў мужны заклік бацькі да сваіх падзеленых дзяцяй; ён заклікаў іх да любові, даравання і гармоніі».

Рамэра і бедныя«Яго выбар на карысць бедных быў ня ідэалагічным, а евангельскім, – падкрэсліў а. Амато. – Яго любоў распасціралася і на гвалтаўнікоў, якіх ён заклікаў да навяртання і якім ён дараваў».

Арцыбіскуп Оскар Арнульф Рамэра займаў кафедру Сан-Сальвадора на працягу трох гадоў. За гэты час ён атрымаў шырокую вядомасць як абаронца бедных і абяздоленых. Ён рашуча асуджаў гвалт, якое здзяйсняўся ў краіне, і стаў аб’ектам нянавісці правых колаў, якія абвінавачвалі прэлата ў марксізме.

Незадоўга да смерці Оскар Рамэра заклікаў сальвадорскі салдатаў не забіваць людзей – нават калі гэта супярэчыць загадам камандавання.

24 сакавіка 1980 года Рамэра быў забіты падчас Імшы ў капліцы анкалагічнай бальніцы. 30 сакавіка, падчас пахавання Рамэра, салдаты стралялі па натоўпе, забіўшы некалькі дзясяткаў чалавек. Камісія ААН ўстанавіла, што злачынства было здзейсненае “Эскадронамі смерці” – радыкальнымі групоўкамі сальвадорскага войска.

У 2007 годзе Папа Бэнэдыкт XVI назваў арцыбіскупа Рамэра «вялікім сведкам веры», актывізаваўшы ў 2011 годзе працэс праслаўлення Рамэра.

На пачатку лютага Папа Францыск ўхваліў дэкрэт аб прызнанні пакутніцкай смерці – у гэтым выпадку для праслаўлення падзвіжніка ня патрабуюцца цуды па яго малітвах.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі