Епархія УПЦ МП заклікае прыбраць напамін пра “савецкую машыну ўлады”

ContentImageHandler

Запарожская епархія Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату праводзіць у Інтэрнэце і ў храмах збор подпісаў за перайменаванне вуліц з савецкімі назвамі на вуліцы ў гонар мясцовых новапакутнікаў, паведамляе interfax.

У паведамленні гаворыцца, што цяпер ёсць магчымасць прыбраць напамін пра “савецкую машыну ўлады” як сістэмы, якая не церпіць разнадумнасці, і “нагадаць усім пра ахвяраў таталітарызму – тым самым гучна сказаць сваё слова аб дзесяці запаведзях Божых”.

Архіепіскап Запарожскі і Мелітопальскі Лука заявіў, што на Украіне з’яўляюцца сімптомы, якія сведчаць аб магчымасці вярнуцца да таталітарнага грамадства. Ён адзначыў, што калі “зямля абліваецца крывёй”, людзі павінны аб’яднацца, ісці шукаць шляхі вырашэння, а не знішчаць адзін аднаго за тое, што нехта думае інакш. Аб’яднацца “супраць тых, хто адкрыта ненавідзіць тваю Радзіму, спрабуе яе разарваць”, – адзначыў архіепіскап.

Іерарх перакананы, што важна, каб для ўкраінцаў прыкладам для пераймання сталі навамучанікі і прапаведнікі, пацярпелыя за Хрыста ў гады таталітарызму.

Адну з вуліц Запарожжа ў епархіі прапанавалі назваць у гонар першага прадстаяцеля Украінскай праваслаўнай царквы мітрапаліта Уладзіміра, а праспект Леніна перайменаваць у Саборны, бо там знаходзіўся сабор, які разбурылі бальшавікі. Пазней яго аднавілі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі