Анархіст Дзядок у турме нанёс сабе раны жывата і рук

ai-153183-aux-main-20150527_nikolai_dedok_360

Палітвязень Дзядок ў калоніі нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук. Так ён пратэставаў супраць дзеяннў адміністрацыі калоніі. Пра гэта паведаміла праваабаронцам жонка палітвязня Валерыя Хоціна, перадае ПЦ “Вясна”.

Мікалая Дзядка 12 траўня перавялі ў калонію ВК-9 у Горках. 13 траўня ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар, дзе правёў 5 сутак. 19 траўня яго зноў накіравалі ў адзіночку штрафнога ізалятара. З-за вельмі нізкай тэмпературы Мікалай Дзядок моцна пакутаваў ўсю ноч, прасіў аб пераводзе ў іншае памяшканне.

Каб звярнуць увагу дзяжурных па ШІЗА, раніцай 20 траўня палітвязень нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук, пасля чаго быў змешчаны ў медчастку. Яму аказалі першую медыцынскую дапамогу і зноў адправілі ў тое ж халоднае памяшканне ШІЗА, дзе ён знаходзіўся да 26 траўня. Валерыя Хоціна паведаміла, што ўсяго яе муж атрымаў за гэты непрацяглы час 4 спагнанні.

Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і яго тэрмін зняволення павінен быў скончыцца 3 сакавіка 2015 года. Але 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 КК РБ «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

ai-150782-aux-head-alinievich_360

Працяглы час няма звестак пра палітвязня Ігара Аліневіча, які адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”.

Апошні званок быў у пачатку траўня. Ён паведаміў, што 10 дзён знаходзіўся ў штрафным ізалятары. Пасля гэтага ад Ігара Аліневіча прыйшоў толькі адзін ліст, паведамляе «Радыё Рацыя».

Маці актывіста Валянціна Аліневіч перакананая, што гэта ізаляцыя, фізічная і псіхалагічная, і робіцца гэта для таго, каб пра палітвязняў ўсе забыліся. Адмянілі спатканні і няма магчымасці пагаварыць з ім адзін на адзін. “Прыходжу да высновы, што гэта датычыцца ўсіх палітвязняў. Іх літаральна душаць», – кажа Аліневіч.

Яна распавяла, што вядзе перапіску з роднымі некаторых палітвязняў па «балотнай справе» ў Расіі. Лічыць, што яны таксама асуджаныя без віны. Толькі ў адрозненне ад Беларусі, яны адбываюць свой тэрмін без дадатковага ціску з боку адміністрацый папраўчых устаноў. А на беларускіх палітвязняў пастаянна ідзе незаконны садысцкі ціск.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення за хуліганскія дзеянні адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны ён не прызнаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі