Больш за 1,6 тыс. мінчан аштрафавалі за курэнне ў неналежных месцах

no-smoking

У мінулым годзе за курэнне ў неналежных месцах аштрафавана 2,8 тыс. мінчан, якія заплацілі больш за 54 млн рублёў штрафу.

З пачатку 2015 года да адміністрацыйнай адказнасці за курэнне ў неналежных месцах прыцягнута больш за 1,6 тыс. гараджан, з іх – 418 падлеткаў ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў. Парушальнікі заплацілі штрафаў на суму больш за 41 млн рублёў, паведамляе БЕЛТА.

За парушэнне правілаў продажу цыгарэт да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 54 работнікі гандлю. За курэнне ў пад’ездах аштрафаваны 41 чалавек Агульная сума штрафаў склала больш за 10 млн рублёў.

У Беларусі курэнне забаронена (акрамя спецыяльна прызначаных для гэтай месцаў) ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, а таксама ў памяшканнях органаў дзяржкіравання, на вакзалах, у аэрапортах, падземных пераходах, на станцыях метрапалітэна, ва ўсіх відах грамадскага транспарта, вагонах цягнікоў, на судах, у самалётах. За парушэнне – штраф да 4 базавых велічынь (гэта значыць да 720 тыс. рублёў).

У Мінску 22 тэрыторыі свабодныя ад тытунёвага дыму: Мінскі заапарк, тэрыторыя плошчы перад універмагам «Беларусь», Парк культуры і адпачынку імя 900-годдзя Мінска, тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу і Аляксандраўскага сквера, плошча Незалежнасці з прылеглымі да яе тэрыторыямі, Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага, парк імя 60-годдзя Кастрычніка, парк «Мядзвежына», Цэнтральны батанічны сад, тэрыторыі парку Курасоўшчына і гарналыжнага цэнтра «Сонечная даліна», парк забаў «Дрымлэнд».

Галоўны ўрач гарадскога Цэнтра здароўя Іван Тарашкевіч распавёў, што па дадзеных сацапытання, 57,5% апытаных адказалі, што не паляць і кінулі паліць у мінулым годзе 9,9% жыхароў Мінска, 18,1% адказалі, што паляць часам, 14,5 % з’яўляюцца заўзятымі курцамі. Усе апытаныя ведаюць аб наступствах курэння.

Паліць 30,5% насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэй, 48,6% – мужчын і 16,2% – жанчын. Пасіўнаму паленню падвержана палова насельніцтва краіны. 58,9% мінчан, якія не паляць, і 20% тых, хто паліць, падтрымалі прыняцце антытытунёвага закона.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі