Распачынаецца прыём у Мінскі тэалагічны каледж

пташка дух святыМінскі тэалагічны каледж імя cвятога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2015/2016 навучальны год. Дакументы будуць прымацца з 1 чэрвеня да 25 жніўня па панядзелках і пятніцах з 10.00 да 13.00 у мітрапалітальнай курыі па вул. Рэвалюцыйнай.

Уступны экзамен адбудзецца 29 жніўня. Навучанне будзе адбываецца ў трох групах:  тэалогія – прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію (дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі), катэхетыка – для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у парафіях у якасці катэхета, касцёльны спеў –прадугледжаная для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа працаваць у парафіях у якасці кантара. Даведацца пра патрэбныя дакументы і фармат сумоўя можна на сайце catholic.by.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады з верасня па чэрвень у завочнай форме, кожную 2-ую і 4-ую суботу месяца адбываюцца вочныя лекцыі. Навучанне бясплатнае. Прымаюцца асобы ад 18 да 55 гадоў.

Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі