У Мінску п’яныя падлеткі на хаду выскачылі з машыны, уцякаючы ад ДАІ
У Мінску п’яны непаўналетні вадзіцель і яго пасажыры выскачылі з машыны на хаду пры спробе ўцячы ад супрацоўнікаў ДАІ.
27 траўня ноччу супрацоўнікі ДАІ даведаліся, што па вуліцы Радужная кампанія распівае спіртное, а некалькі чалавек збіраюцца ехаць на аўтамабілі BMW. Інспектары запатрабавалі кіроўцу, які выязджаў са двара, спыніцца. Хлопец за рулём указанне праігнараваў і паспрабаваў ўцячы, паведамляе БЕЛТА.
На вуліцы Лесі Украінкі кіроўца знізіў хуткасць і разам з двума пасажырамі на хаду выскачыў з BMW. Машына працягвала ехаць і ўрэзалася ў прыпаркаваныя аўтамабілі Citroen і Peugeot. Пасажыры і кіроўца спрабавалі ўцячы, але былі затрыманыя.
Машынай кіраваў нецвярозы непаўнагадовы 1999 года нараджэння, пасажыры яго равеснікі. У дачыненні да кіроўцы складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы: за кіраванне без правоў, за здзейсненае ДТЗ, за непадпарадкаванне законным патрабаванням, і за кіраванне машынай у нецвярозым стане.
Адміністрацыйныя матэрыялы будуць накіраваныя ў камісію па справах непаўналетніх для прыняцця рашэння.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)