Баевікі ІДІЛ жыўцом спалілі 80-гадовую жанчыну

вызваленыя вёскі ў СірыіПрадстаўнік офіса Дэмакратычнай партыі Курдыстана ў Масуле Саід Мамузіні 27 траўня паведаміў пра пакаранне смерцю баявікамі ІДІЛ 80-гадовай жыхаркі іракскай вёскі Крэмліс, размешчанай у 20 кіламетрах ад Мосула.

Жанчына, якая парушыла, згодна абвінавачвання, законы шарыяту, была спаленая жыўцом, паведамляе basnews.com.

курды-змагарыНа дадзены момант пад кантролем ІДІЛ знаходзіцца ўся тэрыторыя Ірака на поўнач ад Масула. У Сірыі па дадзеных на 28 траўня падчас баёў апошніх дзён ўдалося вызваліць 35 асірыйскіх хрысціянскіх вёсак на абодвух берагах ракі Хабур. У выніку аперацыі, у якой удзельнічаюць Аб’яднаныя сілы Сірыйскай Арабскай арміі, Саюза народнай абароны (YPG), арміі Партыі дэмакратычнага саюза Курдыстана і хрысціянскіх асірыйскіх баявых групаў былі вызваленыя дзве састарэлыя жанчыны-хрысціянкі з 253 закладнікаў, узятых у палон 23 лютага падчас захопу вёсак , паведамляе christianophobie.fr.

80-гадовая Рамзія Рэха зь селішча Тэл-Джазіра і 70-гадовая Ёнія Канун з Тэль-Шамір дастаўленыя ў бальніцу. У разбуранае паселішча Тэл-Тамер змаглі вярнуцца 30 сем’яў. Да гэтага часу ў палоне знаходзяцца 228 аднавяскоўцаў вызваленых.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі