Генпракуратура: Статкевіч амніставаны ня будзе

СтаткевичЭкс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч не будзе амніставаны з нагоды 70-годдзя Перамогі, заявіў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генеральнай пракуратуры Юлій Гарошка.

Юлій Гарошка адзначыў, што паколькі Мікалай Статкевіч асуджаны за арганізацыю масавых беспарадкаў, то па дзейсным заканадаўстве ён пад амністыю не падпадае.

Прадстаўнік Генпракуратуры дадаў, што амністыя, акрамя ўсяго іншага, не распаўсюджваецца на тых асуджаных, якія злосна парушалі рэжым і былі пераведзеныя з калоніі ў турму, піша БелТА.

Закон Беларусі «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» кіраўнік дзяржавы падпісаў у канцы траўня. Дакумент уступіць у законнную сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі