Намеснік Някляева таксама ідзе ў прэзідэнты

Алесь МехАктывіст з Кобрына, намеснік Уладзіміра Някляева Аляксандр Мех таксама ідзе ў прэзідэнты.

Паводле слоў кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы, ён вырашыў падаць заяўку на ўдзел у выбарах, паколькі у краіне ў цяперашні час няма сапраўднай альтэрнатывы дзеючай уладзе.

Галоўнай мэтай свайго ўдзелу ў выбарчай кампаніі Аляксандр Мех назваў намер прывесці грамадства да адзінства, паведамляе «Рацыя».

Аляксандр Мех растлумачыў, што сітуацыя, якая склалася цяпер, нагадвае тую, з якой беларусы ўжо сутыкаліся ў 80-я гады. Таму даводзіцца ўсё пачынаць спачатку.

Актывіст дадаў, што да ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы неабходна спачатку падрыхтавацца, а менавіта выпрацаваць стратэгію, тактыку, распрацаваць праграмныя дакументы, якія можна будзе паказаць выбаршчыкам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі