У Канадзе памёр абвінавачаны ў забойствах жыхароў Хатыні

CGH-I6zUIAAHVQkУ Канадзе на 94 годзе жыцця памёр Уладзімір Катрук, якога ў Расіі абвінавачваюць у забойствах жыхароў Хатыні ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Катрук памёр на мінулым тыдні ў сваім доме каля Манрэаля (правінцыя Квебек), ён быў хворы доўгія гады, паведамляе Glob and Mail.

У пачатку траўня СК РФ завёў супраць Івана Катрука крымінальную справу па артыкуле аб генацыдзе, паведамляе «Дождж».

Намеснік генпракурора РФ Аляксандр Звягінцаў ў Пецярбургу заявіў, што Канада адмовілася выконваць запыт аб выдачы Катрука, які з 1951 года жыў у гэтай краіне.

У Хатыні ў сакавіку 1943 года былі забітыя 149 жыхароў, у тым ліку 75 непаўналетніх, былі знішчаныя ўсе хаты.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
29.05.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі