У Мінску будзе захоўвацца частачка мошчаў Лукі Крымскага

Лука КрмскийУ дзень памяці свяціцеля Лукі Крымскага (хірурга Война-Ясенецкага) 11 чэрвеня, у Мінск на пастаяннае знаходжанне з Сімферопаля прыбудзе частачка мошчаў Свяціцеля.

Сустрэча рэліквіі адбудзецца ў 9:30 ў часовым памяшканні прыхода свяціцеля Лукі Война-Ясенецкого. Урачыстае богаслужэнне ўзначаліць благачынны Свята-Нікольскага благачыння пратаіерэй Сергій Комлік у саслужэнні клірыкаў мінскіх прыходаў, потым адбудзецца вадасвятнае набажэнства, паведамляе sobor.by.

Храм свяціцеля Лукі Крымскага будзе ўзведзены на вул. Асіповіцкай ў Кастрычніцкім раёне Мінска, настаяцелем прыхода з’яўляецца святар Віктар Разановіч.

Архіепіскап Лука пакінуў пасля сябе дзясяткі найменняў навуковых працаў і 11 тамоў духоўных твораў. У 2000 годзе ён быў кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой, мошчы лекара і архіпастыра знаходзяцца ў Свята-Траецкім манастыры ў Сімферопалі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі