Епіскап Антоні асвяціў храм у вёсцы пад Любанню

антонийЕпіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 29 траўня асвяціў новы праваслаўны храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кузьмічы пад Любанню і ўзначаліў першую Боскую літургію ў саслужэнні сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэя Мікалая Лабынькі і настаяцеля храма іерэя Сергія Паддубнага.

У богаслужбе ўдзельнічалі клірыкі Любанскага благачыння. Епіскап Антоній узнес асаблівую малітву аб міры ў Украіне, а таксама падарыў храму Казанскі абраз Божай Маці, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У вёсцы Загор’е пад Карэлічамі 28 траўня быў асвечаны падмурак для поўнай рэканструкцыі прыпісной царквы успення святой праведнай Ганны. Струхлелыя драўляныя сцены і перакрыцце старадаўняга храма прыйшлі ў непрыдатнасць, па гэтай прычыне распачатыя аднаўленчыя работы. На добрую справу будаўнікоў благаславіў клірык Аляксандр Кавалька, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі