Пад Ваўкавыскам і Салігорскам прайшлі сустрэчы веруючай моладзі
Праваслаўная моладзь – прыхаджане храма Георгія Пераможцы ў пасёлку Краснасельскі пад Ваўкавыскам 28 траўня разам з іерэем Віталём Вераб’ём выехалі на адпачынак у аграсядзібу «Сяляхі».
Праграма баўлення часу ўяўляла з сябе рухомыя і інтэлектуальныя гульні, пазнавальную экскурсію па аграсядзібе, а таксама духоўныя гутаркі за трапезамі, паведамляе orthos.org.
Актывісты праваслаўнага моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх з Салігорску 26 траўня прыехалі ў госці да выпускнікоў нядзельнай школы Пакроўскага прыходу вёскі Чыжэвічы пад Салігорскам.
Для гасцей быў арганізаваны паказ спектакля «Вялікодны колобок» лялечнага тэатра «Батлейка», а таксама сольны канцэрт саксафаніста – маладога верніка. Сустрэча завяршылася чаяваннем ў трапезнай, падчас якога быў выпрацаваны план правядзення сумесных дабрачынных і культурных акцыяў, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)