У мінскай царкве “Новае Жыццё” гаварылі аб рамантыцы ў шлюбе

новая жизньУ мінскай поўнаевангельскай царкве “Новае Жыццё” 26 траўня адбылася чарговая сустрэча сямейнага клуба. У гэты раз тэмай дыскусіі стала рамантыка ў шлюбе.

Спікеры клуба Васіль і Алена Дзянісава прапанавалі мужчынам і жанчынам даць вызначэнне слову «рамантыка», а затым прааналізаваць, у чым супадаюць альбо адрозніваюцца погляды мужчын і жанчын на рамантычнае ў шлюбе. Таксама падчас дыскусіі ўдзельнікі шукалі адказы на пытанне – што такое рамантыка ў шлюбе, прыйшоўшы да высновы аб тым, што рамантыка хрысціянскай сям’і – ўтульнасць і цяпло ў доме, гарманічнае адасобленае баўленне часу ўдвух з жонкай ці мужам, паведамляе newlife.by.

«Усё жыццё не можа складацца толькі з рамантыкі. Галоўнае, каб у хаце быў мір. Тады ты чуеш свайго мужа, а ён чуе цябе», – адзначыла ў канцы сустрэчы адна з ўдзельніц сямейнага клуба.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі