УГКЦ і УАПЦ (а) дамовіліся працягнуць дыялог аб аб’яднанні
28 траўня ў Кіеве адбылася першая сумесная міжканфесійная сустрэча паміж Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквой і Харкаўска-Палтаўскай епархіяй УАПЦ (афіцыйна зарэгістраваная як Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (абноўленая). У склад дэлегацый ўвайшлі епіскапы, святары і свецкія з абодвух бакоў, у тым ліку і зверхнікі абедзвюх Цэркваў: вярхоўны архіепіскап УГКЦ Святаслаў (Шаўчук) і архіепіскап Харкаўскі і Палтаўскі Ігар (Ісічэнка).
Сцвердзіўшы, ва Украіне існуе адна Царква Уладзімірава хрышчэння, якая сёння падзеленая на некалькі арганізацыйна цалкам незалежных канфесій, уключаючы УГКЦ і УАПЦ(а), бакі заклікалі сваіх вернікаў да стараннай малітвы за адзінства Цэркваў Кіеўскай традыцыі, паведамляе сайт УАПЦ(а).
З улікам таго, што Харкаўска-Палтаўская епархія УАПЦ выхад з вымушанай эклезіялагічнай ізаляцыі бачыць у еўхарыстычным і адміністрацыйным адзінстве з УГКЦ, што “не прадугледжвае частковага далучэння або падзелу часткі нейкай асобнай праваслаўнай Царквы”, бакі, узяўшы пад увагу вопыт праваслаўна-каталіцкага дыялогу на сусветным і мясцовым узроўнях, пачалі сумесны пошук мадэлі аднаўлення адзінай Памеснай Царквы ва Украіне.
Яны дамовіліся, падзяляючы тую ж веру, маючы тое ж разуменне Святых Тайн і ўлічваючы важную ролю біскупа Рыма ў стварэнні адзінства Царквы Хрыстовай, паглыбіць распачаты дыялог і засведчыць сваю жаданне канкрэтнымі рашэннямі бакоў. Прапановы, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы, плануецца прадставіць асобна Сіноду біскупаў УГКЦ і Епархіяльнаму сабору Харкаўска-Палтаўскай епархіі УАПЦ для іх далейшага зацвярджэння і ўкаранення.
У склад УАПЦ (а) уваходзіць 27 парафій на ўсходзе і ў цэнтры Украіны, а таксама адзін прыход у Маскве (Расія). Колькасць святароў — каля 30-і. Ва Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве 3765 парафій і каля 3300 святароў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)