Больш за дзве тысячы каталікоў прынялі ўдзел у працэсіі ў цэнтры Мінска (фотарэпартаж) (відэа)

працэсія Божага Цела_21У цэнтры Мінска 31 траўня адбылася каталіцкая еўхарыстычная працэсія Божага Цела. Па традыцыі яна пачалася імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы. Затым вернікі прайшлі па праспекце Незалежнасці з прыпынкамі каля алтароў на плошчах Перамогі і Кастрычніцкая да касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) на плошчы Незалежнасці.

Завяршылася працэсія малітвай каля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі.

Узначаліў працэсію апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Таксама ў ёй прынялі ўдзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі, каталіцкія святары лацінскага і візантыйскага абрадаў, кансэкраваныя асобы і больш за дзве тысячы вернікаў-каталікоў.

Працэсія Божага Цела прымеркаваная да свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстовых, якое сёлета адзначаецца 4 чэрвеня.

Фота Надзеі Гацак

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі