Святар з Буда-Кашалёва прыехаў да выпускнікоў-інвалідаў на апошні званок

детки-инвалиды в ГомелеБлагачынны Буда-Кашалёўскай акругі праваслаўных цэркваў пратаіерэй Сергій Пяшко 19 траўня прыехаў на апошні званок Гарадскога карэкцыйнага цэнтра навучання і развіцця дзяцей-інвалідаў.

Звяртаючыся да выпускнікоў Цэнтра, а. Сергій пажадаў ім памятаць і развіваць навыкі, набытыя ў вучобе і падчас знаходжання ў карэкцыйным цэнтры, а бацькам – цярпення і крэпасці духоўных сілаў у нясенні далейшага бацькоўскага абавязку, паведамляе eparhiya.by.

У Слуцку 30 траўня прайшоў першы дзень дабрачыннай акцыі “Дапаможам нашым дзецям”. З 10. 00 да 20. 00 праваслаўныя маладыя валанцёры збіралі падарункі для дзяцей з інваліднасцю, шматдзетных сем’яў і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у Гандлёвым цэнтры “Маяк”.

За дзень удалося сабраць 9 скрыняў сродкаў асабістай гігіены, падгузнікаў, канцылярскіх вырабаў і цацак. Акцыя працягваецца таксама 31 траўня, а ў наступныя дні жадаючыя могуць прынесці падарункі ў Міхайлаўскі сабор, папярэдне патэлефанаваўшы па нумарах, пазначаных на сайце sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі