У Рэчыцы святар распавёў падлеткам пра шкоду палення

смысл жизниЗ удзелам праваслаўнага святара ў Рэчыцы ў рамках Рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь супраць тытуню” 28 траўня прайшла прэс-канферэнцыя аб папулярызацыі адмовы ад палення ў асяроддзі моладзі.

Выступаючы перад удзельнікамі прэс-канферэнцыі, прысутнымі ў Дзяржаўным прафесійным аграрна-тэхнічным ліцэі, настаяцель храма Еўфрасінні Полацкай у вёсцы Азяршчына пратаіерэй Іаан Вячорка нагадаў пра тое, што чалавек – гэта храм Божы, а згубныя праявы ў храме недапушчальныя, паведамляе eparhiya.by.

У Чарнавіцах пад Брэстам 26 траўня адбылася сустрэча старэйшакласнікаў сельскай школы з чальцамі моладзевага брацтва брэсцкага Ўваскрасенскага сабора, прысвечаная пошукам сэнсу жыцця. У якасці навочнага дапаможніка былі выкарыстаныя 9 інфармацыйных стэндаў з перасоўнай выставы «Чалавечы патэнцыял Айчыны: традыцыйная маральнасць і сямейныя каштоўнасці». Удзел у гутарцы ўзяў настаяцель храма святой Параскевы пратаіерэй Іаан Кінчак, паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі