Карэліцкія выпускнікі пасля школьнай лінейкі прыйшлі ў храм

дети в храмеУ Карэлічах выпускнікі гарадскіх школаў 30 траўня пасля апошняй школьнай лінейкі разам з бацькамі і педагогамі прыйшлі ў праваслаўны храм апосталаў Пятра і Паўла, дзе настаяцель пратаіерэй Мікалай Орса здзейсніў набажэнства падзякі перад Казанскім абразом Божай Маці.

Па заканчэнні набажэнства святар звярнуўся да выпускнікоў з павучальным словам, пажадаўшы ім поспехаў у няпростым дарослым жыцці, а таксама акрапіў святой вадой і ўручыў невялікія абразы свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, паведамляе eparhia.by.

У гэты дзень клірык навагрудскага Свята-Нікольскага кафедральнага сабора іерэй Аляксандр Сняжко і старэйшая сястра сястрынства апостала Іаана Багаслова Ірына Кокаш прыйшлі на лінейку ў СШ №2, якая працуе па інавацыйным праекцеу духоўна-маральнага выхавання на праваслаўных асновах.

Выпускную лінейку ў сельскай школе ва Усялюбе наведаў настаяцель Міхайлаўскага храма пратаіерэй Валерый Мароз.

У Шчучыне на выпускны ранішнік у дзіцячым садку № 6, дзе на працягу пяці гадоў дзеці займаюцца па праваслаўным пілотным праекце “Пчолка”, прыйшлі кіраўнік праекта – клірык Міхайлаўскага храма іерэй Сергій Сямашка і яго намеснік і жонка матухна Наталля, паведамляе orthos.org.

У аграгарадку Хорастава ўдзел у выпускны лінейцы ўзяў клірык са Слуцка іерэй Максім Казлоў, у Салігорску на свята выпускнікоў у СШ № 5 прыйшоў клірык будучага сабора Раства Хрыстова іерэй Аляксій Розаў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі