Папа Францішак: “Няма чалавека – няма праблемы” – гэта логіка мафіі
Папа Францыск 30 траўня прыняў у Ватыкане удзельнікаў юбілейнай сустрэчы асацыяцыі «Навука і жыццё» з нагоды яе дзесяцігоддзя. Звяртаючыся да інтэлектуалаў, пантыфік падкрэсліў важнасць таго, што менавіта навука павінна служыць чалавеку, а не наадварот, а таксама адзначыў, што прагрэс грамадства вымяраецца не распаўсюджваннем тэхналогіяў, а здольнасцю абараняць і захоўваць жыццё, асабліва на самых уразлівых яе стадыях.
«Менавіта жыццё ў яго невымернай глыбіні спараджае і суправаджае ўвесь шлях навукі, менавіта цуд жыцця прыводзіць да крызісу некаторых формаў навуковай саманадзейнасці, – падкрэсліў Папа. – Хрыстос, святло чалавеку і святло свету, асвятляе шлях, каб навука заўсёды была веданнем, якое служыць жыццю. Калі гэтага святла не хапае, калі веда забываецца на кантакт з жыццём, яно робіцца бясплодным», паведамляе ru.radiovaticana.va.
Напярэдадні Папа Францыск ў Ватыканскім Доме Святой Марфы сустрэўся з дваццаццю цяжкахворымі дзецьмі, якіх суправадзілі іх бацькі, а таксама валанцёры і кіраўнікі каталіцкай арганізацыі дапамогі хворым «UNITALSI».
Звяртаючыся да маленькіх гасцей, пантыфік казаў пра тое, што тут, на зямлі, мы ніколі не зможам зразумець, чаму пакутуюць дзеці, а таксама выказаў захапленне мужнасцю і сілай духу іх бацькоў, асабліва тых, хто ў свой час адмовіўся рабіць аборт: «Ніколі, – падкрэсліў Папа, – ніколі праблема не вырашаецца ліквідацыяй чалавека. “Няма чалавека – няма праблемы» – гэта логіка мафіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)