«Сям’я Радзівілаў» віншавала мінчукоў з Днём абароны дзяцей (фота)

31 траўня ў Мінску ў Верхнім горадзе адбылася інсцэнаваная экскурсія з удзелам князя Мікалая Радзівіла Чорнага, яго жонкай і іх васьмю дзеткамі. Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей шматдзетная «сям’я Радзівіла» прайшлася па вуліцах старога гарадскога цэнтру.

Да княскай сям’і далучылася больш за 60 чалавек. Удзельнікі экскурсіі выпрабавалі свае веды ў віктарыне і атрымалі каштоўныя прызы. Быў таксама салодкі пачастунак і сярэднявечныя танцы.

Напрыканцы, Мікалай Радзівіл Чорны запрасіў прысутных на спектакль “Біблія Князя Радзівіла”.

Спектакль адбудзецца ў Моладзевым тэатры эстрады 10 і 11 чэрвеня а 19:00. Квіткі на спектакль прадаюцца ў касах горада і на www.kvitki.by

Падрыхтавала Надзея Гарэцкая

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі