У Мінску збіралі грошы на будаўніцтва школы ў Афрыцы (фотарэпартаж)

афрыка_61 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у Бары «ДК» у Мінску прайшоў дабрачынны вечар з мэтай збору сродкаў на будаўніцтва школы ў адным з самых няшчасных раёнаў сталіцы заходнеафрыканскай дзяржавы Гана — Акры.

«Трушчобы Агбаблошы ў Акры — гэта найбуйнейшая звалка адходаў. Тут мясцовыя жыхары паляць драты і непрыдатную электроніку, каб атрымаць медзь і іншыя каштоўныя матэрыялы. Пастаянныя пажары прыводзяць да выдзялення небяспечных для здароўя таксінаў. Жыццё ў трушчобах — гэта бясконцы цыкл. Дзеці растуць на вуліцах без адукацыі, пазней заводзяць сваіх дзяцей, якія гэтак жа вымушаныя жыць на вуліцы. Толькі адукацыя здольна даць надзею на незалежнае годнае жыццё», — адзначаюць арганізатары.

На канцэрце выступілі Shaman Jungle, школа этнічных барабанаў «TekaDUM», Мінскі госпел Хор і іншыя. Таксама прайшоў handmade-кірмаш, сабраныя сродкі з якога будуць накіраваны на будаўніцтва школы ў Акры.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі