У Расіі правяраюць на экстрэмізм Стары Запавет

танахПракуратура Кіраўскага раёна Екацярынбурга (Расія) канфіскавала з бібліятэкі габрэйскай гімназіі «Ор-Аўнэр» кнігі Танах, уключаючы Тору, а таксама кнігі Прарокаў і Пісанняў (“Невіім” і “Ктувім”), каб вывучыць іх на прадмет наяўнасці «матэрыялаў экстрэмісцкага зместу» .

Каля года назад гімназія «Ор-Аўнэр» ужо апынулася пад пагрозай закрыцця. Тады праверка, праведзеная Расспажыўнаглядам, пракуратурай і Мінюстам, выявіла шматлікія праблемы ад неадпаведнасці вучэбнай праграмы дзяржстандартам у сферы адукацыі да зарослага павуціннем харчаблока і прадуктаў на скрынках з адходамі. Кожнае ведамства склала свой спіс прэтэнзій, паведамляе Курсор.

Па выніках праверак распачатыя справы па 6 артыкулах КаАП РФ, кожны з якіх пагражае шматтысячнымі штрафамі, а па некаторых з іх гімназію могуць закрыць на тры месяцы.

Таксама створаная пры падтрымцы мэрыі гімназія адмаўляецца плаціць гарадской адміністрацыі за арэнду памяшкання. Чыноўнікі спрабуюць спагнаць праз суд больш за 40 млн расійскіх рублёў, але кіраўнікі абшчыны настойваюць, што маюць права на бясплатнае карыстанне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі