Епіскап Антоній уручыў дыпломы выпускнікам сельскай нядзельнай школы
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 31 траўня прыехаў на выпускныя ўрачыстасці ў сельскую нядзельную школу ў Чыжэвічы. У Пакроўскім храме адбылося набажэнства аб выпускніках, здзейсненае настаяцелем пратаіерэем Мікалай Лабынькам.
Па заканчэнні набажэнства епіскап Антоній звярнуўся да выпускнікоў школы, бацькоў і выкладчыкаў з прывітальным словам. Свята працягнулася ў прыходскім доме, дзе ўладыка ўручыў дыпломы 41 выпускніку, а затым узяў удзел у святочным чаяванні, паведамляе sluck-eparchiya.by.
На Архірэйскім падворку ў Гродна заканчэнне навучальнага года святкавала нядзельная школа «Анелкi» Свята-Нікольскага храма. Па заканчэнні набажэнства настаяцель храма іерэй Мікалай Гайдук запрасіў бацькоў і дзяцей на святочную трапезу і майстар-клас па выразанні кветак з паперы, якімі потым дзеці ўпрыгожылі вокны нядзельнай школы, развітваючыся з ёй да верасня, паведамляе orthos.org.
У Наваполацку з нагоды заканчэння навучальнага года выхаванцы нядзельнай школы Міхайлаўскага прыхода зладзілі пікнік ў двары храма. Настаяцель пратаіерэй Аляксандр Шаховіч падарыў кожнаму выхаванцу кнігу, паведамляе eparhia992.by.
У сяле Крыўляны пад Жабінкай 28 траўня настаяцель Вазнясенскага храма ў Агародніках пратаіерэй Міхаіл Канцэвіч прыехаў з віншаваннямі да выпускнікоў сельскай школы, паведамляе ekklisia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)