Лютэранскай кірсе ў Гродне вяртаюць гістарычныя абрысы

кірха в ГродноУ Гродна вядуцца працы па вяртанні неагатычнаму лютэранскаму храму гістарычнага выгляду. З сакральнага будынка зняты стары купал, якім ён быў накрыты ў савецкі час, у хуткім часе будзе ўзведзены 16-метровы шпіль з крыжом, што верне лютэранскай кірсе першапачатковыя абрысы.

«Для поўнага вяртання да гістарычнага выгляду нам патрэбны яшчэ гадзіннік на вежу, – распавядае пастар кірхі Ўладзімір Татарнікаў, –  але пакуль пра гэта нават не думаем:  шпілю б даць рады. Арган, напрыклад, мы прывезлі з Нямеччыны, ён стаяў там у іншай кірсе. Можна было б падумаць пра такі варыянт і з гадзіннікам, але ёсць цяжкасці з перавозкай і афармленнем на мяжы», паведамляе belsat.eu.

Гарадзенская кірха пабудаваная ў 1793 годзе, гатычныя рысы будынак набыў на пачатку ХХ стагоддзя, цяпер будынак належыць лютэранскай грамадзе, якая адрадзілася ў 1993 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі