Прэмію Гедройца атрымаў Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці»

премияУ Мінску 1 чэрвеня назвалі пераможцаў чацвёртай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца – сярод аўтараў беларускамоўных кніг мастацкай прозы і эсэістыкі.

Галоўную прэмію за лепшую беларускамоўную прозу, а таксама прыз чытацкага галасавання атрымаў Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці», паведамляе «Наша Ніва».

Кніга, па словах аўтара, напісаная каля 20 гадоў таму, але засталася актуальнай і сёння.

Другую прэмію, а з ёй пераклад кнігі на польскую мову або творчую стыпендыю ў Вісбю (Швецыя) атрымала Таццяна Барысік за кнігу «Жанчына і леапард».

Трэцяе месца і творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія) прысудзіла Альгерду Бахарэвічу за кнігу «Дзеці Алiндаркi».

У журы былі Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч і Ганна Янкута.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі