У прыходах Мінска і Шчучына адсвяткавалі заканчэнне катэхетычнага года

девочкаУ парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне адзначылі заканчэнне катэхетычных заняткаў. 31 траўня тут адбылася адмысловая Святая Імша, падчас якой, згодна традыцыі, выпускнікі, якія скончылі 11-ы клас, перадалі фігурку святога Юзафа Каласанса – апекуна парафіяльнай моладзі і педагога –малодшым навучэнцам на знак вернасці і заўсёднай прысутнасці на катэхезе.

27 траўня за сакрамэнт канфірмацыі, прыняты ў мінулым годзе, дзякавалі вучні 10-х класаў, якія адначасова падвялі вынікі чарговага катэхетычнага года, а пасля Святой Імшы сабраліся за вогнішчам, ля якога атрымлівалі пасведчанні аб заканчэнні катэхетычнага года, паведамляе catholic.by.

У гэты ж дзень адзін з айцоў-піяраў, якія апякуюцца парафіяй, а. Аляксандр Махнач SP, наведаў усе шчучынскія дзіцячыя садкі, у якіх працуюць каталіцкія гурткі, дзе таксама падвёў вынікі катэхезы.

Адмысловая Святая Імша для выпускнікоў, якія скончылі катэхетычне навучанне, адбылася 25 траўня.

У Мінску ў праваслаўным прыходзе абраза «Неўпівальная Чара» заканчэнне навучальнага года ў нядзельнай школе адзначылася святам, кульмінацыяй якога стала паездка выхаванцаў разам з бацькамі ў Вязынку, на радзіму Янкі Купалы, паведамляе sobor.by.

Па дарозе быў зроблены прыпынак у пасёлку Ратамка, дзе мінчане ўзялі ўдзел у Боскай літургіі ў храме апосталаў Пятра і Паўла.

Пасля наведвання Дома-музей Янкі Купалы госці сталі ўдзельнікамі святочнай праграмы, якая ўключала катанне на конях, абед на свежым паветры і тэматычную гутарку з настаяцелем храма а. Дыянісіем Пясецкім.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі