Устаноўлены адзіны тарыф па страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці

процентыУ Беларусі для бюджэтных арганізацый ўстанавiлі адзіны страхавы тарыф па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў – у памеры 0,1% незалежна ад крыніцы выплат на карысць работніка арганізацыі.

Мера накіравана на спрашчэнне парадку налічэння страхавых узносаў, зніжэнне выдаткаў арганізацый на страхаванне.

Адпаведны указ№ 221 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 25 жніўня 2006 года № 531 “Аб устанаўленні памераў страхавых тарыфаў, страхавых узносаў, лімітаў адказнасці па асобных відах абавязковага страхавання”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі