Загадчыцу крамы ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» падазраюць у крадзяжах

деньгиПа падазрэнні ў крадзяжах затрыманая і ўзята пад варту загадчыца адной з крамаў фірменнага гандлю ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».
Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) КК.

Па паведамленні Следчага камітэта Беларусі, загадчыца на працягу доўгага часу разам з іншымі работнікамі ААТ незаконна забiрала з касы грошы ад рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства. Крадзяжы зламыснікі хавалі пад выглядам вяртання прадукцыі па розных падставах.

Шкода, па папярэдніх дадзеных, складае некалькі мільярдаў рублёў.

Загадчыцы крамы прад’яўленае абвінавачванне. Выслятляецца дачыненне да здзейсненага злачынства  іншых асоб.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі