Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі

чуванне16КандрусевічМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абраны новым старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 59-м пленарным пасяджэнні ККББ, якое адбылося 3 чэрвеня ў Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску.

Віцэ-старшынёй Канферэнцыі абраны біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральным сакратаром – дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, паведамляе Catholic.by.

Дагэтуль з 2006 года старшынём ККББ быў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Тадэвуш Кандрусевіч быў віцэ-старшынём, а генеральным сакратаром – біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі