Епіскапат Конга патрабуе ад прэзідэнта «пайсці на канстытуцыйны дыялог»

скачанные файлы (1)Прадстаўнікі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў час сустрэчы з прэзідэнтам Жазэфам Кабілам выказалі надзею на «канстытуцыйны дыялог з народам краіны». Лідары апазіцыі выказалі меркаванне, што працэдура маючых адбыцца рэгіянальных і прэзідэнцкіх выбараў недастаткова празрыстая і заклікалі да змены тэрмінаў правядзення выбараў. Лічыцца, што Кабіла мае намер падоўжыць свой мандат да 2016 года.

З мэтай вырашыць ідучыя спрэчкі кіраўнік афрыканскай дзяржавы правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі розных палітычных партый, грамадзянскай супольнасці і рэлігійнымі лідарамі краіны, у тым ліку і з каталіцкім духавенствам. У час сустрэчы з прэзідэнтам кіраўнік КЕДРК біскуп Джома, біскуп Мутэба і а. Сантэдзі, генеральны сакратар КЕДРК, заклікалі да прыняцця ўсіх магчымых мер для ўстанаўлення атмасферы ўзаемаразумення і даверу ў краіне.

Падрыхтавана па матэрыялах Agenzia Fides.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі