Кіраўніка дзяржпрадпрыемства абвінавачваюць у незаконнай выплаце заробкаў

стройкаЭкс-кіраўнік аднаго з гродзенскіх прадпрыемстваў абвінавачваецца ў незаконнай выплаце заработнай платы работнікам, якія будавалі дом для яго знаёмага.

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама растлумачылі, што падазраваны ў 2013 годзе незаконна выплачваў грашовыя сродкі фізічным асобам па дагаворах падраду за выкананне будаўніцтва прыватнага дома. У выніку супрацьпраўных дзей быў нанесены ўрон прадпрыемству на суму больш за 200 млн рублёў.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа. Былому дырэктару пагражае 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі