КС: неабходнасць даказваць рэлігійныя перакананні альтэрнатыўшчыкам не парушае Канстытуцыю

судКанстытуцыйны суд Беларусі лічыць, што абавязак грамадзяніна, які падлягае прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, асабіста абгрунтаваць глыбіню рэлігійных перакананняў, якія робяць немагчымым праходжанне воінскай службы, не супярэчыць артыкулу 31 Канстытуцыі.

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні КС ад 27 траўня «Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб альтэрнатыўнай службе», якое апублікавана 3 чэрвеня на Нацыянальным прававым партале.

У КС адзначылі, што такая неабходнасць «першапачаткова абумоўлена заяўленым самім грамадзянінам жаданнем замест воінскай службы праходзіць альтэрнатыўную».

Згодна з арт. 31 Канстытуцыі, «кожны мае права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, аднаасобна або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленні рэлігійных культаў, рытуалаў, абрадаў, не забароненых законам».

Як паведамляла Крыніца, альтэрнатыўную службу ў Беларусі ўвялі толькі для тых, хто не можа праходзіць тэрміновую службу ў войску па рэлігійных перакананнях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі