РПЦ перагледзіць свае адносіны з Цэрквамі Шатландыі і Францыі

РПЦРуская Праваслаўная Царква перагледзіць свае адносіны з пратэстанцкай Цэрквамі Шатландыі і Францыі ў сувязі са зменай іх адносін да сэксуальных меншасцяў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле знешніх царкоўных сувязяў РПЦ.

РПЦ з глыбокім расчараваннем ўспрыняла нядаўнія рашэнні пратэстанцкіх цэркваў Шатландыі і Францыі ў дачыненні да сэксуальных меншасцяў, паколькі яны ўяўляюцца несумяшчальнымі з нормамі хрысціянскай маралі, адзначылі ў РПЦ.

Царква Шатландыі, у прыватнасці, прыняла 16 мая рашэнне аб магчымасці ардынацыі прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў, якiя знаходзяцца ў «грамадзянскім саюзе». Аб’яднаная пратэстанцкая царква Францыі 17 мая дазволіла дабраславеньне так званых «аднаполых саюзаў».

У 2003 годзе РПЦ ўжо прыпыніла кантакты з Епіскапальнай царквой у Злучаных Штатах Амерыкі. Падставай стала ўзвядзенне гэтай царквой у сан біскупа адкрытага гамасэксуаліста.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі