У Латвіі абралі прэзідэнта, які абяцаў знішчаць «зялёных чалавечкаў»

вееніс
AFP/ ILMARS ZNOTINS

Міністр абароны Латвіі, лідар палітычнага альянсу “Саюз «зялёных» і сялян” Райманд Веёніс на пасяджэнні Сейма 3 чэрвеня абраны прэзідэнтам Латвіі. За яго прагаласавалі 55 дэпутатаў, супраць – 42. Адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным, а адзін дэпутат не ўдзельнічаў у галасаванні.

У папярэдніх турах выбараў прэзідэнта з барацьбы выбылі спачатку кандыдат ад апазіцыйнага Аб’яднання рэгіёнаў Латвіі Марціньш Бондарс, затым – кандыдат ад апазіцыйнай “Згоды” Сяргей Далгаполаў, а пасля чатырох галасаванняў у барацьбе за пасаду прэзідэнта Латвіі застаўся толькі Райманд Веёніс, паведамляе DELFI.

Райманд Веёніс нарадзіўся ў 1966 годзе ў Пскоўскай вобласці Расіі. У 2002-2011 гадах быў міністрам навакольнага асяроддзя Латвіі, з 2014-га – міністрам абароны. У верасні 2014 ён заявіў, што калі на тэрыторыі Латвіі з’явяцца “зялёныя чалавечкі” са зброяй у руках, як гэта было ў Крыме, яны будуць знішчаны.

Паўнамоцтвы цяперашняга прэзідэнта Андрыса Берзіньша скончваюцца 7 ліпеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
03.06.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі