Беларусь у рэйтынгу ФІФА абагнала Мазамбік і наблізілася да Кітаю
У рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола, апублікаваным 4 чэрвеня, зборная Беларусі абагнала Мазамбік і наблізілася да Кітаю, падняўшыся з 83 на 80-е месца, колькасць набраных ачкоў павялічылася з 397 да 400. Зборная Беларусі пасля складання папярэдняга рэйтынгу не правяла ні аднаго матчу.
Пяцёрка лідараў апошняга рэйтынгу. У дужках – месцы і ачкі ў траўні:
1 (1). Германія – 1775 (1687)
2 (3). Бельгія – 1509 (1457)
3 (2). Аргенціна – 1496 (1494)
4 (4). Калумбія – 1435 (1412)
5 (5). Бразілія – 1392 (1372)
Так выглядае рэйтынг сапернікаў беларускай зборнай у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2016:
10 (10). Іспанія – 1147 (1132)
17 (19). Славакія – 1012 (920)
35 (33). Украіна – 784 (772)
100 (105). Македонія – 321 (312)
131 (137). Люксембург – 201 (200)
Што тычыцца краін-суседзяў Беларусі, то яны занялі наступныя месцы:
26 (27). Расія – 833 (828)
32 (35). Польшча – 802 (753)
35 (33). Украіна – 784 (772)
82 (85). Латвія – 390 (387)
96 (100). Літва – 341 (333)
Усяго 209 зборных каманд увайшлі ў рэйтынг.
7 чэрвеня будзе бліжэйшы матч зборнай Беларусі. Каманда згуляе ў Хімках супраць зборнай Расіі, 14 чэрвеня – у Барысаве супраць каманды Іспаніі ў рамках адборачнага турніру Еўра-2016.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)