Моладзь з усёй Беларусі прыехала ў Біблейскі каледж на канферэнцыю пра служэнне

конференция вороненкоРэлігійнае аб’яднанне абшчынаў хрысціянаў поўнага Евангелля Беларусі (РААХПЕ) 30 траўня правяло I канферэнцыю «Гэта твой час» для людзей, якія імкнуцца служыць Госпаду і выканаць Божае пакліканне. Удзел у канферэнцыі, арганізатарамі якой сталі студэнты Біблейскага каледжа 15 выпуску, узялі каля 150 чалавек з розных месцаў Беларусі.

Адкрываючы канферэнцыю, біскуп РААХПЕ Леанід Вараненка нагадаў: «Часта паміж памазаннем і ўразуменнем праходзіць час. Мы можам убачыць гэта на прыкладзе Давіда. Ён быў памазаны на царства, калі быў яшчэ юнаком (14-16 гадоў), а зразумеў тое, што Гасподзь сцвердзіў яго царом над Ізраілем, калі яму было 30 гадоў. Самае важнае для нас – гэта зразумець, хто мы ў Хрысце Ісусе», паведамляе gospel.by.

Ва ўрачыстай атмасферы 31 выпускніку Біблейскага каледжа былі ўручаны дыпломы «Служыцель царквы і місіянер», са словамі віншавання да іх звярнуліся рэктар Біблейскага каледжа Дзяніс Правазораў і прарэктар Наталля Варанюк.

Дзяніс Правозоров выступіў з пропаведдзю «Служыцелі Новага Запавету» на глебе 2-га Паслання да Карынцянаў. Далей канферэнцыя працягнулася працай у групах, а таксама нефармальным камунікаваннем удзельнікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі