Рэктар МінДА: Святы Тэкст мае свой радавод
Рэктар Мінскай Духоўнай Акадэміі архімандрыт Сяргей Акімаў выступіў з пленарным дакладам на XV міжнародных акадэмічных Свята-Траецкіх чытаннях у Санкт-Пецярбургу, якія адкрыліся 27 траўня ў Рускай хрысціянскай гуманітарнай акадэміі.
Упершыню чытанні праходзілі пры арганізацыйным удзеле Цэнтра духоўна-маральнай асветы і міжрэлігійнага дыялогу, створаным пры падтрымцы Санкт-Пецярбургскай мітраполіі на базе Акадэміі. Пленарнае пасяджэнне адкрылася дакладам рэктара МінДА архімандрыта Сергія Акімава, які распавёў аб праблематыцы веры ў боганатхненне Святога Пісання з улікам сучасных ведаў пра ўплыў на аўтараў кніг Бібліі старажытнаўсходніх літаратуры. «Святы тэкст пісаўся не пад дыктоўку звыш. Ён нараджаўся чалавекам пад уздзеяннем ласкі Божай, – падкрэсліў а. Сергій. – Параўноўваючы Пісанне з Богачалавекам Хрыстом, важна ўзгадаць пра радавод Госпада. Тэкст таксама мае свой радавод, які, як радавод чалавека, узыходзіць ў выніку да Божай крыніцы», паведамляе church.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)